Шона, мова
| Шона | |
| Саманазва: |
chiShona |
|---|---|
| Краіны: | |
| Афіцыйны статус: | |
| Агульная колькасць носьбітаў: |
каля 10 000 000 (2001, адзнака[1]) |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: |
Мовы Афрыкі |
| Пісьменнасць: |
лацінка |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: |
sn |
| ISO 639-2: |
sna |
| ISO 639-3: |
sna |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Шона — мова групы банту, распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы, галоўным чынам у Зімбабвэ (дзе яе носьбіты складаюць большасць). Раней шона мог называцца каранга. Разам з мовай ндэбеле і англійскай — афіцыйная мова Зімбабвэ. Носьбіты шона складаюць каля 80% насельніцтва Зімбабвэ (дадзеныя SIL International, 1989). Па апошніх дадзеных Ethnologue, усяго носьбітаў розных дыялектаў шона каля 10 млн.
Шона мае пісьмовую традыцыю: першыя спробы стандартызацыі адносяцца да пачатку XX стагоддзя, а сучасная арфаграфія была замацавана ў 1950-я гады. Першы раман на шона - «Феса» Саламона Мутсвайра выйшаў у 1957 годзе. Шона выкладаецца ў школах як прадмет, але навучанне на ім не вядзецца. Існуюць навуковыя працы аб шона, слоўнікі (галоўным чынам шона-англійскія). Літаратурная шона заснавана на дыялектах каранга (правінцыя Масвінга) і зезуру (цэнтр і поўнач краіны), аднак па закону ўсе дыялекты роўныя і выкладаюцца ў мясцовых школах.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Fortune, G. (1955) An Analytical Grammar of Shona London: Longmans Green.
- Brauner, Sigmund (1995) A grammatical sketch of Shona : including historical notes. Köln: Rüdiger Koppe.
- Carter, Hazel (1986) Kuverenga Chishóna : an introductory Shona reader with grammatical sketch (2nd edition). London: SOAS.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра адну з моў свету. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |