Мазамбік
|
|||||
| Гімн: «Pátria Amada» | |||||
| Дата незалежнасці | 25 чэрвеня 1975 (ад Партугаліі) | ||||
| Афіцыйная мова | партугальская | ||||
| Сталіца | Мапуту | ||||
| Найбуйнейшы горад | Мапуту | ||||
| Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Арманду Гебуза Айрэш Баніфасіу Алі |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
35-я ў свеце 801 590 км² 2,2 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць |
21 284 700 чал. (55-я) 25 чал./км² |
||||
| ІРЧП (2007) | ▲ 0.402 (нізкі) (172-ы) | ||||
| Валюта | Метыкал | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .mz | ||||
| Тэлефонны код | +258 | ||||
| Часавы пояс | +2 | ||||
Мазамбі́к, Рэспубліка Мазамбік (парт.: República de Moçambique) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР, Свазілендам, Танзаніяй, Малаві, Зімбабве і Замбіяй. Мае выхад да Індыйскага акіяна.
Некалькі стагоддзяў была калоніяй Партугаліі, атрымала незалежнасць з 1975. Сталіца краіны — горад Мапуту. Нацыянальная валюта — мецікал.
Гісторыя [правіць]
Найбольш старажытнае насельніцтва Мазамбіка — бушмены і гатэнтоты, выцемненыя ў V — VIII стст. плямёнамі банту. З VIII ст. сюды праніклі арабы, якія заснавалі на ўзбярэжжы Мазамбіка шэраг гандлёвых цэнтраў. Да пачатку 2-га тысячагоддзя ў міжрэччы Замбезі — Рака Лімпопа склалася дзяржаўнае ўтварэнне Манаматапа (захаваліся рэшткі збудаванняў з вялікіх гранітных блокаў), якое адыгрывала важную ролю ў араба-суахілійскім гандлі. У 1498 г. Мазамбік наведаў партугальскі мараплавец В. да Гама. Да сярэдзіны XVI ст. партугальцы захапілі шэраг апорных пунктаў на ўзбярэжжы Мазамбіка. Яны навязалі няроўныя дагаворы правіцелям Манаматапы, якая прыйшла ў заняпад і распалася ў пачатку XVIII ст.; у XVI — XIX стст. адсюль вёўся вываз рабоў наплантацыі ў Бразілію. У 1752 г. партугальскія ўладанні ў паўднёва-ўсходняй афрыцы аб’яднаны ў адзіную калонію Мазамбік. На працягу XIX ст. партугальцы вялі ўпартую барацьбу з дзяржавай Ватуа ў міжрэччы Лімпопа — Пунгве, якая была заваявана ў пачатку ХХ ст. У 1951 г. Мазамбік абвешчаны «заморскай правінцыяй» Партугаліі, у 1972 г. — яе «заморскім штатам». Грамадзянскімі правамі карысталіся толькі невялікія групы т.зв. «асіміляваных» афрыканцаў. У 1962 г. на базе нацыянал-вызваленчай афрыканскіх арганізацый створаны Фронт вызвалення Мазамбіка (ФРЭЛІМО) на чале з Э.Мандлане (з 1969 г. — С.Машэлам). У 1964 г. ФРЭЛІМО пачаў узброенае паўстанне супраць партугальскага панавання і да 1974 г. кантраляваў значную частку Мазамбіка. Пасля падзення ыктатуры ў Партугаліі ў верасні 1974 г. паміж новымі ўладамі і ФРЭЛІМО падпісаны дагавор аб стварэнні пераходнага ўрада Мазамбіка.
25 чэрвеня 1975 г. абвешчана Народная Рэспубліка Мазамбік (НРМ), прэзідэнтам якой стаў Машэл. Канстытуцыя 1975 г. зацвярджала курс на стварэнне ў дзяржаве палітычных, ідэалагічных, навуковых і матэрыяльных асноў сацыялістычнага грамадства, а таксама кіруючую роль ФРЭЛІМО. Урад правёў нацыяналізацыю знешняга гандлю, банкаў, устаноў адукацыі і аховы здароўя, юрыдычнай службы і большасці прадпрыемстваў, быў выдадзены закон пра землекарыстанне, паводле якога зямлёй надзяляліся створаныя сялянскія кааператывы. Пасля абвяшчэння незалежнасці Мазамбік пакінула большасць еўрапейскага насельніцтва (галоўным чынам партугальцы), таму ў сферы эканомікі, адукацыі і медыцыны ўлады сапхнуліся з сур’ёзнымі кадравымі праблемамі. У лютым 1977 г. на 3-м з’ездзе ФРЭЛІМО ператвораны ў партыю ФРЭЛІМО — «авангардную марксісцка-ленінскую партыю». Паводле прынятага статуту, партыя станавілася вядучай сілай дзяржавы і грамадства. Асновай яе ідэалогіі быў досвед мазамбікскага народа і марксізм-ленінізм. Ураду атрымалася дамагчыся значных поспехаў у вобласці развіцця адукацыі і медыцыны: у 1983 г. лік пачатковых школ склаў 5,8 тыс., сярэдніх — 136, створана шырокая сетка прафесійна-тэхнічнай адукацыі, выдаткі на ахову здароўя ў 1975 — 1981 гг. узраслі больш, чым у тры разы. Эканамічныя ж рэформы не прывялі да станоўчых вынікаў, пачаўся спад прамысловай вытворчасці і гандлю. Быў заключаны дагавор аб дружбе з СССР (1977 г.), узяты курс на пабудову ў Мазамбікі сацыялізму, нацыяналізаваны прыватныя прадпрыемствы, створаны кааператывы. На практыцы гэта прывяло да пагаршэння эканамічнага становішча Мазамбіка і росту незадаволенасці, што падштурхнула апазіцыю да стварэння на тэрыторыі Паўднёвай Радэзіі Мазамбікскага нацыянальнага супраціўлення (РЭНАМО) на чале з А.Длакамам, якое пачало ўзброеную барацьбу супраць рэжыму ФРЭЛІМО. У выніку ваенных зеянняў 1977 — 1992 гг. загінула больш за 1 млн. мазамбікцаў і каля 2 млн. сталі бежанцамі. Урад быў вымушаны пачаць рыначныя эканамічныя рэформы, якія паглыбіліся з прыходам да ўлады ў 1986 г. Ж.А.Чысана. У 1989 г. ФРЭЛІМО адмовілася ад ідэалогіі марксізму-ленінізму. З 1990 г. дзейнічае новая Канстытуцыя, паводле якой уведзена шматпартыйнасць, краіна перайменавана ў Рэспубліку Мазамбік. У кастрычніку 1992 г. падпісана пагадненне з РЭНАМО пра спыненне агню і паретварэнне апошняй у палітычную партыю. На ўсеагульных парламенцкіх выбарах перамагла ФРЭЛІМО, Чысана зноў выбраны прэзідэнтам Мазамбіка.
Вядомыя асобы [правіць]
Гл. таксама [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мазамбік
| Садружнасць нацый | |
|---|---|
| Члены | Аўстралія • Антыгуа і Барбуда • Багамы • Бангладэш • Барбадас • Беліз • Батсвана • Бруней • Вялікабрытанія • Вануату • Гаяна • Гамбія • Гана • Грэнада • Дамініка • Замбія • Індыя • Камерун • Канада • Кенія • Кіпр • Кірыбаці • Лесота • Маўрыкій • Малаві • Малайзія • Мальдывы • Мальта • Мазамбік • Намібія • Науру • Нігерыя • Новая Зеландыя • Пакістан • Папуа-Новая Гвінея • Руанда • Самоа • Сент-Люсія • Свазіленд • Сейшэльскія Астравы • Сент-Вінсент і Грэнадзіны • Сент-Кітс і Невіс • Сінгапур • Саламонавы Астравы • Сьера-Леонэ • Танзанія • Тонга • Трынідад і Табага • Тувалу • Уганда • Фіджы 1 • Шры-Ланка • ПАР • Ямайка |
| Былыя члены | Зімбабвэ • Ірландыя |
| 1 Членства прыпынена | |
| Садружнасць партугаламоўных краін (CPLP) | |
|---|---|
| Члены CPLP | |
| Назіральнікі CPLP | |
| Лацінскі Саюз | |
|---|---|
| Краіны-ўдзельнікі | Ангола · Андора · Балівія · Бразілія · Венесуэла · Усходні Тымор · Гаіці · Гватэмала · Гвінея-Бісау · Гандурас · Дамініканская Рэспубліка · Іспанія · Італія · Каба-Вердэ · Калумбія · Коста-Рыка · Кот-д’Івуар · Куба · Мексіка · Мазамбік · Малдова · Манака · Нікарагуа · Панама · Парагвай · Перу · Партугалія · Румынія · Сальвадор · Сан-Марына · Сан-Тамэ і Прынсіпі · Сенегал · Уругвай · Філіпіны · Францыя · Чылі · Эквадор |
| Пастаянныя назіральнікі | Аргенціна · Святы Прастол · Суверэнны Ваенны Ордэн Мальты |
| Афіцыйныя мовы | іспанская · італьянская · каталанская · партугальская · румынская · французская |
