Шон Хогі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шон Хогі
дэпутат Дойл Эрэн[d]
10 сакавіка 2016 — 14 студзеня 2020
дэпутат Дойл Эрэн[d]
14 чэрвеня 2007 — 1 лютага 2011
дэпутат Дойл Эрэн[d]
6 чэрвеня 2002 — 26 красавіка 2007
дэпутат Дойл Эрэн[d]
26 чэрвеня 1997 — 25 красавіка 2002
дэпутат Дойл Эрэн[d]
14 снежня 1992 — 15 мая 1997
член Сената Ірландыі[d]
1 кастрычніка 1989 — 25 лістапада 1992
член Сената Ірландыі[d]
25 красавіка 1987 — 5 ліпеня 1989
дэпутат Дойл Эрэн[d]
з 8 лютага 2020

Нараджэнне 8 лістапада 1961(1961-11-08) (62 гады)
Бацька Charles Haughey[d]
Маці Maureen Haughey[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шон Хогі (ірл.: Seán Ó hEochaidh) (нар. 8 лістапада 1961[1]) – ірландскі палітык партыі Фіяна Фол  (польск.), які займае крэсла дэпутата Дойл Эрэн з 2016 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хогі паходзіць з сям’і з палітычнымі традыцыямі, пасаду прэм’ер-міністра Ірландыі займалі яго дзед Шон Лемас  (польск.) і бацька Чарлз Хогі  (польск.)[2]. Адукацыю ў галінах эканомікі і паліталогіі ён атрымаў у Трыніці-каледжы  (польск.) ў Дубліне[3]. Уступіў у партыю Фіяна Фол  (польск.). У 1985–2003 гадах – гарадскі саветнік Дубліна, у 1989–1990 гадах – мэр горада[4].

У 1987 і 1989 гадах беспаспяхова балатаваўся ў Дойл Эрэн. У тыя ж гады ён двойчы выбіраўся ў склад Сенат Эрэн  (польск.) Адміністрацыйнай групай  (англ.)[5]. Ён быў упершыню абраны ў ніжнюю палату парламента Ірландыі ў 1992 годзе, таксама паспяхова балатаваўся на выбарах 1997, 2002 і 2007 гадоў[1][5].

У 2006–2011 гадах займаў ніжэйшую службовую пасаду дзяржаўнага міністра ў Дэпартаменце адукацыі і навукі, у прыватнасці курыраваў пытанні навучання на працягу ўсяго жыцця і школьнага транспарту[1][4]. У 2011 годзе Хогі не быў пераабраны дэпутатам. У 2014 годзе вярнуўся ў Дублінскі гарадскі савет[5]. У 2016 і 2020 гадах зноўку быў абраны ў Дойл Эрэн[1][5][6].

4 лютага 2021 года ўзяў шэфства над Вітольдам Ашуркам, беларускім палітычным зняволеным[7][8]. 30 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Дзянісам Івашыным, журналістам «Новага Часу» і беларускім палітычным вязнем[8][9].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Mr. Sean Haughey (англ.). Ойрахтас. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2017. Праверана 19 студзеня 2020.
  2. Seán Haughey (англ.). Фіяна Фол  (польск.). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2007. Праверана 19 студзеня 2020.
  3. Seán Haughey TD (англ.). Фіяна Фол  (польск.). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 19 студзеня 2020.
  4. а б About (англ.). seanhaughey.ie. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 19 студзеня 2020.
  5. а б в г Seán Haughey (англ.). electionsireland.org. Праверана 19 студзеня 2020.
  6. Election 2020 (англ.). RTÉ.ie  (англ.). Праверана 10 лютага 2020.
  7. Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.). Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  8. а б Cunningham, Paul  (англ.). Irish politicians sponsor Belarus political prisoners (англ.). RTÉ.ie  (англ.) (15 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021. Праверана 16 ліпеня 2021.
  9. Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.