Шубніцкае
Шубніцкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,4 км |
Шырыня | 0,17 км |
Плошча | 0,04 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,9 км |
Басейн | |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Шу́бніцкае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дабрылаўка, за 7 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Шубнікі.
Плошча паверхні 0,04 кв.км. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
Схілы катлавіны вышынёй 6 м, пад хмызняком, на поўдні пад агародамі і пабудовамі. На поўначы забалочаная пойма. На захадзе ўпадае ручай з возера Дзегцяроўскае, на ўсходзе выцякае ручай у раку Дабрылаўка.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007