Шчаўкуны (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Шчаўкуны
Краіна  Беларусь
Вёска Шчаўкуны
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000422шыфр 213В000422

Шчаўкуны — археалагічны помнік каля вёскі Шчаўкуны Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, каля хутара Дварэц, на правым беразе ракі Авута.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня над поймай ракі 15-20 м. Пляцоўка памерам 120×20 м выцягнута з захаду на ўсход. Выявіў у канцы 1930-х гадоў Я. Н. Драздовічам, у 1981 годзе абследавала Л. У. Дучыц. Культурны пласт 0,6-0,7 м. У ім знойдзены рэшткі ляпной керамікі. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур, датуецца VI ст. да н. э. — IV ст. н. э.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.