Шчытоўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шчытоўнік
Dryopteris filix-mas cv.208.jpg
Папараць мужчынская (Dryopteris filix-mas)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dryopteris Adans. (1763), nom. cons.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   17519
NCBI   3287
EOL   60837
GRIN   g:4011
IPNI   17323300-1

Шчытоўнік (Dryopteris) — род папарацей сямейства шчытоўнікавых. Каля 150 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе. На Беларусі 5 відаў. Найбольш вядомыя: шчытоўнік грабеньчаты, шчытоўнік мужчынскі, або папараць мужчынская, шчытоўнік шартрскі, ці ігольчасты. Трапляюцца ў вільготных лясах, хмызняках, на тарфяных балотах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шмагадовыя травяністыя бессцябловыя расліны з тоўстым пакарочаным карэнішчам. Лісце шматлікае, прыкаранёвае, у пучках. Групы спарангіяў (сорусы) размешчаны на ніжнім баку ліста. Размнажэнне спорамі і вегетатыўна. Карэнішчы шчытоўніка мужчынскага выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 5. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).