Шыладзюб

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шыладзюб
Recurvirostra avosetta departure.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Сеўцападобныя

Сямейства:

Recurvirostridae

Род:

Recurvirostra

Від:

Шыладзюб

Навуковая назва

Recurvirostra avosetta
Linnaeus, 1758

'
Recurvirostra avosetta distr.png

  Гнездавы арэал

  Круглы год

  Міграцыі

ITIS   176723
NCBI   171275
Recurvirostra avosetta

Шыладзюб (Recurvirostra avosetta) — чорна-белы буйны кулік з выгнутай уверх дзюбай з сямейства шыладзюбавых, распаўсюджаны на спадзістых берагах вадаёмаў з салёнай або саланаватай вадой у Еўразіі і Афрыцы. У Беларусі рэдкі, залётны від. Гняздуецца ў маі-чэрвені, калоніямі да 200 пар, у глейкіх бухтах недалёка ад вады. Гняздо ўладкоўваецца ў невялікай земляной рытвінцы на пяску альбо сярод нізкарослай травы. У кладцы 3-5 яек вохрыстага з чорным крапам колеру. Сілкуецца пераважна воднымі бесхрыбтовымі, у тым ліку дробнымі рачкамі арцеміяй і казуркамі, якіх знаходзіць у вадзе або пласце глею.

Літаратура [правіць]

  • БЭ ў 18 тамах, Т.18, кн.1, Мн., 2004, С.10