Эдвард Бара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Бара
англ.: Edward Burra
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 сакавіка 1905(1905-03-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1976(1976-10-22)[3][4] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, друкар, графік
Вучоба
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імперыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Джон Бара (англ.: Edward Burra, 29 сакавіка 1905 — 22 кастрычніка 1976) — англійскі мастак, малявальшчык і гравёр, найбольш вядомы сваімі выявамі гарадскога злачыннага свету, чорнай культуры і сцэны Гарлема 1930-х гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бара нарадзіўся 29 сакавіка 1905 года ў доме сваёй бабулі на Элвастан-плэйс, Лондан. Яго бацька быў адвакатам, а затым старшынёй Савета графства Усходні Сусекс. Эдвард вучыўся ў падрыхтоўчай школе ў Нортхаў-Плейс у Потэрс-Бар, але ў 1917 годзе захварэў на пнеўманію, і яго прыйшлося выключыць са школы і далей ён атрымліваў адукацыю дома. Бара наведваў урокі малявання ў міс Брэдлі ў 1921 годзе, затым вучыўся ў мастацкай школе Чэлсі да 1923 года, а з 1923 па 1925 год — у Каралеўскім мастацкім каледжы ў выкладчыкаў малявання Рэндальфа Швабэ і Райманда Коксана.

У сакавіку 1925 года, падарожнічаючы па Італіі, Бара захварэў на рэўматычную ліхаманку. У гэтым падарожжы ён сустрэў Пола Нэша, летам 1925 года. У кастрычніку 1925 года Бара, ачуняўшы ад хваробы, наведвае Парыж у кампаніі Уільяма Чапела. У 1926 годзе Бара падарожнічае са сваёй сям’ёй, каб наведаць сваю сястру ў Фларэнцыі, Італія, а таксама наведаць Сіену і Парыж. У 1927 годзе ён наведаў Парыж з Люсі Нортан і Сафі Федаровіч, якія напісалі яго партрэт (цяпер згублены). У жніўні 1927 года Эдвард пазнаёміўся з Оліверам Браўнам з Лестэрскай галерэі; у верасні — кастрычніку Бара і Чапель адправіліся на поўдзень Францыі, а ў снежні ён выстаўляўся ў New English Art Club. Нэш прапанаваў выкладаць гравюру па дрэве ў лютым 1928 года. Crawfords даручыла Эдварду распрацаваць рэкламныя шыльды для аўтамабіляў, якія былі праўда адхіленыя ў траўні 1928 года. Пазней Бара наведвае Тулон з Чапелам, Ірэн Ходжкінс, Барбарай Кер-Сеймер, Браянам Ховардам і Энтані Паўэлам.

Першая персанальная выстаўка Бары адбылася ў Лестэрскай галерэі ў 1929 годзе.

Зноскі