Эдуард Пятровіч Казура
Эдуард Пятровіч Казура | |
---|---|
Нараджэнне |
2 мая 1949 (75 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | інжынер, палітык |
Узнагароды |
Эдуард Пятровіч Казура (нар. 2 мая 1949, в. Сяргеевічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (інжынер-механік сельскай гаспадаркі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне).
Працоўную дзейнасць пачаў брыгадзірам трактарнай брыгады калгаса «Радзіма» Пастаўскага раёна. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў галоўным інжынерам калгаса «Радзіма», намеснікам старшыні калгаса імя Мічурына, старшынёй калгаса «Кастрычнік» Пастаўскага раёна. Быў інструктарам арганізацыйнага аддзела Пастаўскага райкама КПБ, начальнікам перасоўнай механізаванай калоны Пастаўскай райаграпрамтэхнікі, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Пастаўскі малочны завод». Займаў пасады першага намесніка старшыні, старшыні Пастаўскага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За воінскую доблесць. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 2 мая
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага аграрнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Старшыні Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта