Экстрапаляцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Экстрапаляцыя (ад лац.: extrā — па-за, звонку, за, акрамя і лац.: polire — прыгладжваю, выпраўля., змяняю, мяняю[1]) — адмысловы тып апраксімацыі, пры якім функцыя апраксімуецца па-за зададзенага інтэрвалу, а не паміж зададзенымі значэннямі.

Іншымі словамі, экстрапаляцыя — набліжанае вызначэнне значэнняў функцыі f(x) у кропках  x , якія ляжаць па-за адрэзка [[x_0, x_n], па яе значэнням у кропках x_0< x_1 < . . . < x_n .

Метады[правіць | правіць зыходнік]

Метады экстрапаляцыі ў многіх выпадках падобныя з метадамі інтэрпаляцыі.

Найбольш распаўсюджаным метадам экстрапаляцыі з'яўляецца парабалічная экстрапаляцыя, пры якой у якасці значэння f(x) у кропцы x бярэцца значэнне мнагачлена math>P_n(x)</math> ступені math>n</math>, які прымае ў n + 1 кропцы x_n зададзеныя значэнні y_i = f(x_i). Для парабалічнай экстрапаляцыі карыстаюцца інтэрпаляцыйнымі формуламі.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Агульнае значэнне — распаўсюджванне высноў, атрыманых з назірання над адной часткай з'явы, на іншую яго частку.

У маркетынгу — распаўсюджванне выяўленых заканамернасцей развіцця вывучаемага прадмета на будучыню.

У статыстыцы — распаўсюджванне устаноўленых у мінулым тэндэнцый на будучы перыяд (экстрапаляцыя ў часе ўжываецца для перспектыўных разлікаў насельніцтва); распаўсюджванне выбарачных дадзеных на іншую частку сукупнасці, якая не падвергнецца назіранню (экстрапаляцыя ў прасторы).

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіслоўнікі