Энеіда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эней бяжыць з палаючай Троі, Федэрыка Барочы
Вергілій чытае Энеіду Аўгусту і Актавіі, Жан-Жазеф Тэясон, 1787

Энеі́да (лац.: Aenēis) — эпічны твор на лацінскай мове, аўтарам якога з'яўляецца Вергілій. Напісана паміж 29 і 19 г. да н.э. і прысвечана гісторыі Энея, легендарнага траянскага героя, які перасяліўся ў Італію з рэшткай свайго народа, які аб'яднаўся з лацінамі і заснаваў горад Лавіній, а сын яго Асканій (Юл) заснаваў горад Альба Лонга.

Паэма напісана дактылічным гекзаметрам і складаецца з 12 кніг, прычым першыя 6 пераймаюць «Адысею», а іншыя 6 — «Іліяду». Храналогія ў «Энеідзе» наўмысна парушана; апроч згадвання падзення Троі, у тэксце няма аніякіх іншых храналагічных «зачэпак». У сутнасці паэма з'яўляецца не гістарычнай, а прапагандысцкай — яна праслаўляе дынастыю Юліяў, якая нібы паходзіць ад сына Энея, Юла.

Папулярнасць[правіць | правіць зыходнік]

Як класічны твор на лацінскай мове «Энеіда» стала навучальным дапаможнікам па яе вывучэнні; гэта, адпаведна, зрабіла яе крыніцай перайманняў (Лузіяды, Расіяда) і пародый.

У канцы XVII — пачатку XIX стст. у еўрапейскай літаратуры ўзнік цэлы шэраг перайманняў «Энеідзе» ў духу бурлеска і іраікамічнай паэмы. Адно з гэтых перайманняў (аўтар Іван Катлярэўскі) з'яўляецца першым вершаваным творам на ўкраінскай мове, блізкай да сучаснай. Аналагічна, ля вытокаў беларускай паэзіі стаіць паэма «Энеіда навыварат» Вікенція Равінскага (1820-я гады).

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову «Энеіда» была перакладзена А. Куляшовым з украінскага перакладу І. Катлярэўскага.

Крылатыя фразы з «Энеіды»[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Топоров В. Н. Эней — человек судьбы (к «средиземноморской» персонологии): [В 2 ч.]. Ч. 1. — М.: Радикс, 1993. — 195 с.
  • Гобза И. О. О сравнениях, встречающихся в «Энеиде» Вергилия. — М.: Тип. Г. Лисснера и Д. Собко, 1912. — 46 с.
  • Гобза И. О. Различные виды тропа метонимии, встречающиеся в «Энеиде» Вергилия. — М.: Тип. Г. Лисснера и Д. Собко, 1916. — 28, [2] с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах