Эрыгона, дачка Эгісфа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Эрыгона (дачка Эгісфа, стар.-грэч.: Ἠριγόνη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] Дачка Эгісфа і Клітэмнестры. Стала жрыцай Артэміды ў Атыцы[2] (трагедыя Сафокла «Эрыгона»). Прыцягнула да суда Арэста за забойства маці, цяжбу выйграў Арэст пры роўнай колькасці галасоў[3]. Па адной з версій, прайграўшы справу, павесілася[4]. Паводле іншай (Кінефон), стала жонкай Арэста і нарадзіла Пенфіла[5]

Дзеючая асоба трагедыі Сафокла «Эрыгона» (фр.235-236 Рат), трагедый Філокла Старэйшага, Клеафонта, Фрыніха Малодшага, невядомага аўтара і Акцыя «Эрыгона» (магчыма, некаторыя адносяцца да іншай Эрыгоны).

У гонар Эрыгоны названы астэроід (163) Эрыгона, адкрыты ў 1876 годзе.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.666
  2. Гігін. Міфы 122
  3. Пароская хроніка 25
  4. Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.144, смешивается с другой Эригоной
  5. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VI 25.28; Паўсаній. Апісанне Элады II 18, 6