Эстонцы Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эстонцы Беларусі — дыяспара эстонцаў у Рэспубліцы Беларусь. Міграцыя эстонцаў на тэрыторыю сучаснай Беларусі пачалася ў XIX стагоддзі ў выніку правядзення аграрных рэформаў. Масавае перасяленне зафіксавана ў 1860—1870 гадах.

Як сведчыць перапіс 2009 года, у Беларусі пражывае 407 эстонцаў. Больш за 90 % сем'яў — змешаныя.

У 1997 годзе ў Партызанскім раёне Мінска зарэгістравана грамадскае аб'яднанне «Абшчына беларускіх эстонцаў», перайменаванае ў 2006 годзе ў Культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Эстонская абшчына «Ластаўка».

Вышэйшы орган КАГА "Эстонская абшчына «Ластаўка» — Канферэнцыя праводзіцца не радзей аднаго разу ў паўгода.

Кіруючы орган — Праўленне складаецца з 3 чалавек. Пасяджэння праводзяцца не радзей за адзін раз на квартал. Кіраўнік эстонскай абшчыны «Ластаўка» Олівер Акселевіч Манглус ўваходзіць у склад Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Галоўная мэта эстонскай абшчыны «Ластаўка» — усебаковае супрацоўніцтва і ўмацаванне даверу і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Эстоніі, захаванне гістарычнай памяці, культуры, нацыянальнай самасвядомасці, мовы і звычаяў эстонцаў, якія жывуць у Беларусі.

Пры КАГА "Эстонская абшчына «Ластаўка» з пачатку 2007 года ў школе выхаднога дня вядзецца выкладанне эстонскай мовы для дзяцей і дарослых.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тамби, С.А. Эстонцы в Беларуси. — Санкт-Петербург: Питер, 2021. — ISBN 978-5-4461-1880-9.