Эфект Садоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эфект Садо́ўскага[1] — узнікненне механічнага вярчальнага моманту ў целе, якое апраменьваецца эліптычна ці цыркулярна палярызаваным святлом.

Ілюстрацыя квантава-механічнага тлумачэння ўзнікнення эфекта Садоўскага

Тэарэтычна прадказаны А. І. Садоўскім у 1898 годзе, эксперыментальна выяўлены амерыканскім фізікам Р. Бетам (Richard Beth) у 1935 годзе.

Эфект абумоўлены наяўнасцю ў эліптычна палярызаванай электрамагнітнай хвалі выдатнага ад нуля моманту імпульсу (або моманту колькасці руху), што хваляй перадаецца целу, якое паглынае яе ці змяняе стан яе палярызацыі. Дазваляе выкарыстоўваць закон захавання моманту імпульсу пры даследаванні з’яў узаемадзеяння электрамагнітнага выпраменьвання з рэчывам.

З пункту гледжання квантавай тэорыі эфект Садоўскага тлумачыцца змяненнем імпульсу фатонаў пры ўзаемадзеянні выпраменьвання з рэчывам[2].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Садовского эффект // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]