Эўгленавыя водарасці
| Эўгленавыя водарасці | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Надцарства: | ||||||||||||||
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: |
Эўгленавыя водарасці |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Euglenida Bütschli, 1884 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Эўгленавыя водарасці (Euglenophyta, Euglenida) — аддзел водарасцей.
Выдзяляецца 1—6 парадкаў, каля 40 родаў, 900 відаў, з якіх 250 бясколерныя. Пашыраны ўсюды, на Беларусі каля 110 відаў (з роду эўглена і інш.). Трапляюцца пераважна ў невялікіх прэсных вадаёмах.
Аднаклетачныя, мікраскапічныя рухомыя арганізмы, радзей прымацаваныя і каланіяльныя. Клеткі часцей выцягнутыя, верацёнападобныя, у большасці асіметрычныя. Маюць перыпласт — тонкі, мяккі або шчыльны вонкавы слой эктаплазмы, які замяняе абалонку. У некаторых відаў паверх перыпласту ўтвараюцца слізістыя або цвёрдыя абгорткі, інкруставаныя солямі жалеза і марганцу — «домікі». На пярэднім канцы клеткі лейкападобнае паглыбленне (глотка), з якога выходзяць 1—2 жгуцікі. Ёсць вочка і пульсуючыя вакуолі. Хларапласты маюць хларафілы a і b. Здольныя да міксатрофнага жыўлення. Бясколерныя віды, што жывяцца асма- і фагатрофна, некаторыя заолагі адносяць да прасцейшых. Размнажэнне дзяленнем. Некаторыя пры неспрыяльных умовах утвараюць цысты.
Удзельнікі працэсаў самаачышчэння вады, індыкатары забруджанасці вадаёмаў арганічнымі рэчывамі, аб'екты лабараторных даследаванняў.
Літаратура [правіць]
- Міхеева Т. Эўгленавыя водарасці // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.