Юзаф Трубовіч
Юзаф Трубовіч | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | каталіцкі святар |
Месца працы | |
Нараджэнне |
6 студзеня 1926 |
Смерць | 26 чэрвеня 2020 (94 гады) |
Пахаванне |
Юзаф Трубовіч (6 студзеня 1926 — 26 чэрвеня 2020) — беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч, быў найстарэйшым каталіцкім святаром у Беларусі[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 6 студзеня 1926 года на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбіньскага 30 верасня 1956 года. Пасля пасвячэння 20 гадоў працаваў у Латвіі, а потым прыехаў у Гродна і на працягу 12 гадоў працаваў у францысканскім касцёле.
У 1988—1992 гадах быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, а наступныя сем гадоў быў пробашчам катэдральнай парафіі Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне[2].
З 1999 года з’яўляўся рэзідэнтам у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.
Памёр 26 чэрвеня 2020 года. Пахаваны 30 чэрвеня ў Гродне на прыкасцёльным цвінтары касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі[3].
Зноскі
- Выпускнікі Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Выкладчыкі Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (1920—1940)
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Пахаваныя ў Гродне
- Асобы
- Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
- Постаці беларускага каталіцтва
- Постаці латвійскага каталіцтва
- Постаці Гродна
- Каталіцкія святары