Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сабор
Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя
Касцёл Святога Францішка Ксаверыя
Касцёл Святога Францішка Ксаверыя
Каардынаты: 53°40′41″ пн. ш. 23°49′53″ у. д. / 53.678056° пн. ш. 23.831389° у. д. (G) (O) (Я)53°40′41″ пн. ш. 23°49′53″ у. д. / 53.678056° пн. ш. 23.831389° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока, ракако
Заснавальнік Самуэль і Канстанцыя Лозы
Будаўніцтва 1678—??? гады

Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя (Гродна)
Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя
Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя

Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя, неафіцыйна завецца таксама Фарны касцёлкаталіцкі сабор у горадзе Гродна, кафедральны сабор Гродзенскай дыяцэзіі, помнік архітэктуры і дэкаратыўна-манументальнага мастацтва барока і ракако.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стары Рынак, малюнак Н. Орды, XIX ст.

Комплекс калегіума раней займаў адзін з кварталаў каля Рыначнай плошчы. Будаўніцтва езуіцкай рэзідэнцыі пачалося пасля 1664 года пры гродзенскім пробашчы Ф.Д. Ісакоўскім, мураванага касцёла – у 1678 годзе (фундатары Самуэль і Канстанцыя Лозы). 6 снежня 1705 касцёл асвечаны ў імя Францішка Ксаверыя. У 1725 годзе на вежу-званіцу касцёла перанесены гадзіннік з вежы калегіума. Кляштар быў скасаваны ў 1773 годзе, таму касцёл ужо ў 1788 годзе стаў фарным (прыходскім), а іншыя будынкі калегіума перайшлі да Камісіі нацыянальнай адукацыі, якая размясціла тут ваяводскія школы[1].

Першапачатковы выгляд касцёла можна ўявіць паводле карціны, якая знаходзіцца ў касцёле. Касцёл арыентаваны алтаром на ўсход, галоўным фасадам павернуты да плошчы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вежы касцёла

Касцёл уяўляе сабой трохнефавую купальную базіліку з трансептам, памерам у плане 30х60 м і вышынёй 65 м[2]. У сярэдзіне XVIII ст. былі перабудаваны вежы і ліхтар над цэнтральным купалам. Вежы набылі складаныя барочныя формы. Таксама ў стылі барока была зменена і архітэктура фасада ў цэлым – трох'ярусны двухвежавы фасад падзелены гарызантальнымі паясамі антаблементаў і карнізаў, а па вертыкалі двайнымі пілястрамі складанага профілю. Фасад акрамя таго быў аздаблены прамавугольнымі і арачнымі нішамі і праёмамі са скульптурай. З боку паўкруглай апсіды прыбудаваны дзве капліцы, завершаныя сферычнымі купаламі. У строгіх формах ранняга барока былі вырашаны бакавыя фасады: раскрапаваны двайнымі пілястрамі, тонкімі карнізнымі паясамі, прарэзаны вялікімі лучковымі і арачнымі аконнымі праёмамі. З кантракта на перабудову вядома, што купалы касцёла і раней былі абшыты бляхай.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны неф
Галоўны алтар

У інтэр'еры цэнтральны неф аддзелены ад бакавых нефаў аркадамі на апорных слупах. Па перыметры цэнтральнага нефа над антаблементам зроблена галерэя з балюстрадай. Пры ўваходзе — хоры з арганам. Фрэскавы роспіс сярэдзіны XVIII ст. складаецца з 14 сюжэтных кампазіцый, размешчаных у арачных нішах. Цыкл роспісаў фрыза прысвечаны Францішку Ксаверыю; на скляпеннях фігуры чатырох евангелістаў. Адзіны ансамбль мастацкага аздаблення інтэр'ера фарміруе галоўны, восем кулісных і тры бакавыя алтары, амбон.

Галоўны алтар чатырох'ярусны, з мноствам карынфскага ордара калон і пілястраў, раскрапаваны антаблементамі, упрыгожаны тыражной разьбой, скульптурнымі выявамі апосталаў, евангелістаў, быў зроблены ў 1736 г. з таніраванага пад мармур дрэва ў стылі позняга барока. Над галоўным алтаром у прэсбітэрыі авальнае акно паўтарае афармленне светлавога праёма над алтаром сабора Св. Пятра ў Рыме. Аналагічна вырашаны кулісныя алтары. Адзін з алтароў паўднёвага нефа выкананы ў пачатку XIX ст.. у стылі класіцызму ў тэхніцы стука. Амбон зроблены ў сярэдзіне XVIII ст. у стылі ракако. Яго падтрымлівае кансоль у выглядзе ракавіны. Балдахін дэкарыраваны скульптурамі евангелістаў, анёлаў, амураў, пазалочанай разьбой. Рамонты касцёла (пакрыццё даху, пабелка) праводзіліся ў канцы XVIII, сярэдзіне і канцы XIX, пачатку XX ст. Пад час пажару 1885 г. касцёл амаль не быў пашкоджаны.

Улетку 2006 г. ў алтары касцёла адбыўся пажар. Дзве статуі ў алтары апынуліся цалкам знішчанымі. Прычынай пажара, паводле афіцыйнай версіі, стала няспраўнасць электраправодкі. На цяперашні момант ажыццяўляецца збор ахвяраванняў на аднаўленне згубленай частцы алтара. З 2009 года вядуцца актыўныя работы па рэканструкцыі згарэлай частцы алтара.

Вежавы гадзіннік[правіць | правіць зыходнік]

Вежавы гадзіннік фарнага касцёла — адзін з самых старажытных гадзінікаў, што захаваліся і функцыянуюць на прасторы былога СССР.

Дакладных звестак аб часе стварэння гадзінніка ў пісьмовых крыніцах не захавалася, таму можна толькі мяркаваць па характэрных дэталях механізма [3],іканаграфічных і архіўных матэрыялах, што гадзіннік быў створаны ў XVI ст. Першапачаткова гадзіннік знаходзіўся на вежы гарадской ратушы на Рыначнай плошчы (Савецкая плошча). Пасля таго, як ратуша пад час акупацыі Гродна войскамі цара Аляксея Міхайлавіча ў сярэдзіне XVI ст. зруйнаванна, гадзіннік быў адноўлены і ўстаноўлены на вежы езуіцкага драўлянага калегіума за сродкі гараджан. Пасля ўзвядзення мураваных касцёла Св. Францішка Ксаверыя і калегіума быў перанесены на вежу касцёла. У архіўным дакуменце, які датуеца 1725 годам, паведамляецца: «Расстроенные и пришедшие в негодность из-за древности своей часы в этом году трехмесячным трудом воссозданы и помещены в башне храма». Аб рамонце гадзінніка таксама згадвае дакумент 1743 года. Інвентарны вопіс касцёла ад 24 студзеня 1798 г. ўтрымлівае каштоўную інфармацыю і апісанне гадзінніка: «В левой башне имеется лестница на хоры и к часам, те часы — железные большие, часы и четверти бьющие, с гирями каменными на толстых веревках, с четырьмя циферблатами на четырех сторонах башни размещенными, со стрелками к ним, и машиной для завода этих часов».

Архіўныя дакументы сведчаць, што гадзіннік спраўна функцыянаваў на працягу XIX ст. Падчас Першай сусветнай вайны быў вывезены ў Германію гадзіннікавы звон, у 1920-я гг. былі дэманціраваны цыферблаты.

Гадзіннік аднаўляўся ў 1940-я гады, 1980 і 19871988, 19931994 гадах.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 5. — 71 с. — 2000 экз. — ISBN 985-01-0560-7.
  2. http://www.nest.by/news/2014-01-14/pochemu-na-farnyi-kostel-ne-vernuli-angela
  3. падвойнае клінавае мацаванне, шышакі рамы, лічыльнае кола бою і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]