Юз Аляшкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юз Аляшкоўскі
руск.: Иосиф Ефимович Алешковский
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Иосиф Хаимович Алешковский
Псеўданімы Юз
Дата нараджэння 21 верасня 1929(1929-09-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2022(2022-03-21)[3][4] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Хаім Іосіфавіч Аляшкоўскі[d]
Жонка Irina Nikiforova[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, аўтар-выканаўца, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, гітарыст, музыкант, паэт-песеннік, празаік
Мова твораў руская
Прэміі
Узнагароды
yuz.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юз Аляшкоўскі (сапраўднае імя Іосіф Яфімавіч Аляшкоўскі; 21 верасня 1929, Краснаярск, Сібірскі край — 21 сакавіка 2022, Тампа, Фларыда) — празаік, паэт і сцэнарыст, аўтар-выканаўца песень. З 1979 году жыў у ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1929 годзе ў расійскім Краснаярску. Ягоны бацька Хаім нарадзіўся ў беларускім Мазыры.

Адзін з самых вядомых твораў Аляшкоўскага — песня 1959 года «Таварыш Сталін, вы вялікі вучоны», напісаная ад асобы палітвязня.

Эміграваў з сям’ёй у ЗША ў 1979 годзе, пасля публікацыі ў самвыдатаўскім альманаху «Метраполь» тэкстаў ягоных «лагерных» песень.

Лаўрэат Нямецкай Пушкінскай прэміі, прысуджанай у 2001 годзе па сукупнасці — «за творчасць, якая ствараецца пісьменнікам з 50-х гадоў, што зрабіла яго адной з вядучых асоб рускай літаратуры XX стагоддзя». У 2011 годзе «Маленькі турэмны раман» Юза Аляшкоўскага заняў першае месца ў намінацыі «буйная проза» «Рускай прэміі» — галоўнага міжнароднага літаратурнага конкурсу для рускамоўных пісьменнікаў з усяго свету.

Памёр у ЗША ва ўзросце 92 гадоў у 2022 годзе.

Зноскі