Юрый Мікалаевіч Зыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Мікалаевіч Зыкаў
Дата нараджэння 15 лістапада 1922(1922-11-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1944(1944-02-21) (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў штурмавая авіяцыя
Гады службы 19401944
Званне
Старшы лейтэнант ВПС СССР
Старшы лейтэнант ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»

Юрый Мікалаевіч Зыкаў (15 лістапада 192221 лютага 1944) — савецкі лётчык-штурмавік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1 ліпеня 1944 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юрый Мікалаевіч Зыкаў нарадзіўся ў Бранску 15 лістапада 1922 года ў рускай сям'і. Яго бацька — рабочы-металіст. У 1926 годзе Юрый Зыкаў разам з бацькамі пераехаў у Маскву. Яны пасяліліся ў кааператыўным пасёлку «Сокал». Скончыў сярэднюю школу № 149 і аэраклуб.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. Скончыў ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, праходзіў дадатковую спецыяльную падрыхтоўку ў штурмавой авіяцыі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 года. Быў лётчыкам, камандзірам звяна і авіяцыйнай эскадрыллі 59-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка. Ваяваў на Сталінградскім і Беларускім франтах, удзельнічаў у баях на Курскай дузе і на Беларускім напрамку. Здзейсніў 175 баявых вылетаў, знішчыў 18 варожых самалётаў на аэрадромах, 40 танкаў, 2 чыгуначных эшалона і 20 цыстэрнаў з гаручым, падавіў 22 зенітна-артылерыйскіх кропкі.

Загінуў 21 лютага 1944 года пры выкананні баявога задання пад горадам Рагачоў (Гомельская вобласць, Беларусь). Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак 4). Помнік на магіле выкананы скульптарам Н. В. Крандзіеўскай, якая жыла па суседству з сям'ёй Зыковых.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, гвардыі старэйшаму лейтэнанту Зыкаву Юрыю Мікалаевічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Школе № 149 г. Маквы было прысвоена імя Юрыя Зыкава. 27 красавіка 2016 года на тэрыторыі школы быў адкрыты помнік Юрыю Зыкаву[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Алексеева Е. М., Павлинов П. П., Церевитинов С. С., Зыков Н., Русакова Е., Соляник Н. А. Посёлок Сокол: история посёлка и его жителей. — М.: Олма-пресс, 2004. — С. 137—146. — ISBN 5-224-03302-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]