Юрый Міхайлавіч Стальмакоў
Юрый Міхайлавіч Стальмакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 1958 (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр |
Узнагароды |
Юрый Міхайлавіч Стальмако́ў[1] (24 кастрычніка 1902 — 9 сакавіка 1958) — кінарэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1955).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Клімавічы Магілёўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве. Працаваў на кінастудыях СССР, у тым ліку на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у 1932—1941 гадах. З 1945 года Ю. М. Стальмакоў на кінастудыі «Беларусьфільм».
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Рэжысёр дакументальнага кіно з 1935 года[1]. Здымаў кіначасопісы «Савецкая Беларусь» (з сярэдзіны 1930-х гадоў) і «Піянер Беларусі» (з 1952 года). Рэжысёр фільмаў «Выбары ў Вярхоўны Савет БССР» (1939), «Суд народа» (1946) і «Бабруйскі працэс» (1946), «Фізічная геаграфія БССР» (1935, разам з Л. Пушам), «Пушкін» (1937), «Ваенная гігіена» (1940), «Пераможны май» (1945), «Суд народа» (1946), «Свята вызвалення» (1946) і інш.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Стальмако́ў Юрый Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 138. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Іх паўсядзённасць — творчасць // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Клімавіцкага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1995. — С. 624.
- Юткевич С. И. Кинословарь в 2-х томах. — Москва, Советская энциклопедия, 1966. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Стальмакоў Юрый Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»