Юрый Пятровіч Сядлуха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Пятровіч Сядлуха
Дата нараджэння 17 мая 1945(1945-05-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2018
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Юрый Пятровіч Сядлуха (17 мая 1945, Бабруйск, Магілёўская вобласць — 2018) — беларускі спецыяліст у галіне вобазабеспячэння, каналізацыі, будаўнічых сістэм аховы водных рэсурсаў. Доктар тэхнічных навук (2003), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1968; аспірантура, 1974).

Працаваў у Цюменскім інжынерна-будаўнічым інстытуце (з 1974), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1977, інжынерна-будаўнічы факультэт, кафедра «Водазабеспячэнне і водаадвядзенне», дацэнт, у 1994—2004 — загадчык кафедры, 2003—2004 — дэкан факультэта), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 2005, факультэт энергетычнага будаўніцтва, кафедра «Водазабеспячэнне і водаадвядзенне», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: фізіка-хімічныя метады ачысткі прыродных і сцёкавых вод; праблемы ачысткі нафтазмяшчальных сцёкаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теоретические и технологические основы очистки нефтесодержащих сточных вод методом коалесценции : диссертация … доктора технических наук : 05.23.04 : защищена 24.01.2003 : утверждена 29.10.2003 / Седлухо Юрий Петрович. — Минск, 2002.
  • Комплексное исследование водно-химического режима процессов обогащения и систем оборотного водоснабжения при флотации фосфоритного сырья с целью оптимального его решения (на примере Подмосковного горнохимическог комбината) : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.23.04 / Седлухо Юрий Петрович. — Ленинград, 1973.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядлуха Юрый Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 461.
  • Седлухо Юрий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 612.
  • Юрий Петрович Седлухо (1945—2018) / В. Д. Ющенко // Память [Электронный ресурс] / Полоцкий государственный университет. — [Новополоцк, 2018]. — С. 24—26. — Дата смерти: 05.05.2018. — Режим доступа: https://www.psu.by/images/stories/muzei/pamiat/Pamiat-2018.pdf