Ягуар
| Ягуар | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||
| Тып: | |||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||
| Атрад: | |||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||
| Род: | |||||||||||||
| Від: |
Ягуар |
||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||
|
Panthera onca |
|||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Ягуа́р (Panthera onca) — трэці паводле памераў у свеце і самы вялікі ў Амерыцы прадстаўнік сямейства кашачых. Даўжыня цела без хваста 1,1 — 1,9 м, хвост 45 — 75 см, маса 36 — 113 кг, часам больш за 120 кг. Самка на 20 % меншая і лягчэйшая.
Арэал ягуара ахоплівае тэрыторыю ад Цэнтральнай Амерыкі да поўначы Аргентыны. Асноўныя месцы распаўсюджання — трапічныя лясы і рэдкалессі.
Спосаб жыцця ягуараў адзіночны. Плошча тэрыторыі аднаго ягуара займае ад 25 (у самак) да 100 км². Самыя актыўныя часы палявання наступаюць пасля заходу сонца і надосвітку.
Асноўная яго здабыча — капібары і капытныя: алені мазама, пекары, тапіры, нападае таксама на птушак, малпаў, лісіц, змей, грызуноў; часта нападае на хатнюю жывёлу. Ягуар добра плавае, можа паляваць у вадзе. Аднак яго любімы метад палявання — засада ў высокай траве ці на дрэве.
Самка нараджае 2-4 кацянят. У няволі ягуар дажывае да 22-25 гадоў.
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |