Якаб Обрэхт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаб Обрэхт
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1457[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1505
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаб Обрэхт (нідэрл.: Jacob Obrecht, Hobrecht; 1457 або 1458, Гент — 1505, Ферара) — фламандскі кампазітар, прадстаўнік нідэрландскай поліфанічнай школы. У адрозненне ад большасці іншых франка-фламандскіх поліфаністаў працаваў пераважна на радзіме.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нічога не вядома пра музычную адукацыю Обрэхта. Магчыма, у пачатку музычнай кар’еры быў блізкі бургундскаму двару (дзе працаваў яго бацька, трубач Вілем Хобрэхт) і знаёмы з Антуанам Бюнуа. Ва ўсякім разе, уплыў стылю Бюнуа прасочваецца ў ранніх складаннях Обрэхта. Генрых Гларэан называе Обрэхта настаўнікам музыкі Эразма, што мае на ўвазе знаходжанне Обрэхта ў 1470-я гады ва Утрэхце ці Маастрыхте. У 1480—1484 гадах — рэгент царквы св. Гертруды ў брабанцкім мястэчку Берген-оп-Зом. У 1484—1485 гадах кіраваў пеўчай школай у кафедральным саборы Камбры, у 1485—1491 гадах — старшы пеўчы (succentor) кафедральнага сабора св. Данатыяна ў Бругэ. Падчас служэння ў Бругэ ў 1487 годзе здзейсніў першую паездку ў Італію, да двара герцага д’Эстэ ў Ферары. У 1492 годзе — рэгент сабора Антверпенскай Маці Божай, у 1497 годзе — у Бергене, у 1498—1500 гадах — succentor у Бругэ, у 1501—1503 гадах — рэгент у Антверпене. У 1504 годзе заняў пасаду капельмайстра пры двары Эстэ ў Ферары, дзе праз год памёр ад чумы.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.