Якуб Ляхоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Ляхоўскі
польск.: Jakub Lachowski
Дата нараджэння каля 1572
Дата смерці 6 лістапада 1639(1639-11-06)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці святар
Месца працы

Якуб Ляхоўскі (польск.: Jakub Lachowski, каля 1572, Ляхаў — 6 лістапада 1639, Варшава) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 мая 1595 г. у Рызе. Суперыёр у Ломжы (1609—1610), сакратар правінцыяла (1610—1612), суперыёр Варшаўскага калегіума (1615—1620). Спаведнік біскупа Анджэя Апалінскага (1623—1624). Рэктар езуіцкіх калегіумаў у Ломжы (1624—1628) і Полацку (1629—1633). У 1634—1635 гг. — інструктар у Доме ІІІ прабацыі ў Нясвіжы, а ў 1635—1639 гг. — правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.