Карона Каралеўства Польскага
Карона Карале́ўства Польскага (польск.: Korona Królestwa Polskiego, лац.: Corona Regni Poloniae) — тэрмін, які вызначае ўладкаванне польскай дзяржавы на заходзе Сярэднявечча. Карона вызначала незалежнасць дзяржаўных інстытутаў ад асобы манарха. У той жа час, Карона — імя палітычнай ідэалогіі, якая выражала новы вобраз улады, створанай пад уплывам ідэй, прыйшоўшых з Чэхіі і Венгрыі.
Карона як назва дзяржавы[правіць]
Пасля падпісання уніі з ВКЛ тэрмін Кароны Каралеўства Польскага быў прыняты як папулярнае і зручнае ў выкарыстанні найменне Каралеўства Польскага. У процівагу «Літве» або «Вялікаму княству» Польшча называлася проста «Каронай». Пад гэтай назвай Каралеўства з'яўлялася адной з дзвюх частак Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (паводле Люблінскай уніі 1569 года).
Ідэалогія Кароны Каралеўства аказала, акрамя таго, уплыў на тэрміналогію, што выкарыстоўвалася ў вышэйшым грамадстве. З канца Сярэднявечча дзяржаўныя органы і пасады, якія называліся да той пары каралеўскімі, сталі звацца кароннымі.
Літаратура[правіць]
- S. Grodziski Z dziejów staropolskiej kultury prawnej — Kraków: UNIVERSITAS, 2004. — С. 102—105. — ISBN 83-242-0339-7.
- S. Szczur Historia Polski średniowiecze — Wydawnictwo Literackie, 2002. — ISBN 83-08-03272-9.
| Гэта пачатак артыкула па гісторыі Польшчы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |