Яна, 3-і ліст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Трэці ліст апостала Яна - адзін з лістоў апостала Яна, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля другога ліста апостала Яна перад лістом апостала Іуды.

Андрэй Рублёў. Апостал Ян. Пачатак 15ст.

Адрасат і аўтарства ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст напісаны тым жа аўтарам, што і папярэднія два. У пачатку ліста ён вызначае сабе, як старшыня ці, што адно і тое ж, стары чалавек. На зместу і стылю ліст вельмі падобны на другі ліст Яна, а іх канчаткі амаль аднолькавыя. У пачатку ліста напісаны адрасат, да якога накіраваны ліст. Гэта Гай, які быў кіраўніком адной з суполак. Аднак больш нічога ні пра Гая, ні пра месца, дзе ён жыў, не вядома.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст самы кароткі ў Новым Запавеце – у ім усяго 15 вершаў. Аўтар вельмі задаволены тым, што Гай застаўся верным вучэнню і просіць і надалей заставацца дзейным і аказваць дапамогу місіянерам-вандроўнікам. З другога боку апостал заклапочаны паводзінамі другога кіраўніка – Діятрэфа, бачучы, што яго праца накіравана на дасягненне толькі ўласных мэтаў. У заканчэнні ліста апостал спадзяецца на хуткую сустрэчу і перадае прывітанні.

Час і месца напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна час и месца написання тыя ж, што і ў іншых лістоў Яна, а менавіта – апошняе дзесяцігодзе першага стагодзя н.э., а месца напісання – Эфес.

Кароткі план ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне (1-4)
  • Удзячнасць Гаю (5-8)
  • Асуджэнне Дятрэфа і падзяка Дыметрыю (9-12)
  • Заканчэнне ліста (13-15)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN: 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова - Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.
  • Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. Изд. Дарь, 2009г. 1296 стр. ISBN:978-5-485-00276-3

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Трэці ліст апостала Яна ў перакладзе В. Сёмухі