Ян, евангеліст
Ян Багаслоў, Іаан Багаслоў, паводле Новага Запавету адзін апосталаў — адзін з самых блізкіх і любімых вучняў Ісуса Хрыста, яго давераная асоба, якому даручыў апеку над сваёй маці.
Сын галілейскага рыбака Завадзея і Саламіі. Легендарная біяграфія гэтага апостала складаецца з шэрагу цяжкіх выпрабаванняў, якія яму давялося перанесці за час свайго доўгага жыцця. Іаан церпіць розныя праследаванні, зняволенні, ссылкі, спробы атруціць і нават зварыць у катле з кіпячым маслам, з якога ён выйшаў цэлым і здаровым. Драматызацыя біяграфіі магчыма рабілася для таго, каб падкрэсліць яго выключную стойкасць і вернасць вучэнню свайго настаўніка. Іаану прыпісваецца аўтарства аднаго з кананічных тэкстаў Евангелля, трох саборных пасланняў і тэкст «Апакаліпсіса», нібыта створанага ім у час зняволення на востраве Патмас у Эгейскім моры, хоць у сапраўднасці яны — творы розных аўтараў.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.132-133. ISBN 5-343-00151-3.
