Ян Маркоўскі (працоўны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Маркоўскі
Дата нараджэння 1889
Дата смерці 16 студзеня 1906(1906-01-16)
Месца смерці

Ян Маркоўскі (польск.: Jan Markowski; каля 1889 года — 16 студзеня 1906 года) — люблінскі працоўны, пакараны смерцю без судовага працэсу.

10 студзеня 1906 года ў Любліне быў здзейснены замах на начальніка люблінскай чыгуначнай станцыі Шпакава, стаўленне да якога з боку палякаў было ў значнай ступені кепскім з-за пераследу страйкоўцаў. Чалавек, які здзейсніў замах, не баў затрыманы на месцы злачынства. Падчас праверкі ў доме, куды ўбег замаховец, быў аднак затрыманы Ян Маркоўскі, у якім тры сведкі пазналі забойцу.

Генерал-губернатар Скалон даручыў расстраляць затрыманага. На гэтых падставах 13 студзеня генерал-лейтэнант Какурын выдаў пастанову нумар 37 аб пакаранні Маркоўскага. Расстрэл адбыўся 16 студзеня ў лесе каля вёскі Крэмпец. Магілу зраўналі з зямлёй. Экзекуцыя Маркоўскага была адзіным выпадкам пакарання смерцю без вынясення прысуду на падставе права ваеннага становішча ў Люблінскай губерні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Renata Ślusarska, Sytuacja w guberni lubelskiej w latach 1905—1908 w świetle materiałów Urzędu Tymczasowego Generał-Gubernatora Lubelskiego, Annales Universitatis Mariae Curie-Skłodowska, Vol. LVI, Sectio F, 2001, у Інтэрнэце Архівавана 14 студзеня 2007. (польск.)
  • Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, с. 295. (польск.)