Яўген Аляксандравіч Мельнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Аляксандравіч Мельнікаў
Нараджэнне 12 лістапада 1950(1950-11-12) (73 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Яўген Аляксандравіч Мельнікаў (нар. 12 лістапада 1950, Сідаравічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу па спецыяльнасці «вышэйшая партыйнапалітычная адукацыя».

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на Магілёўскім камбінаце сінтэтычных валокнаў. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў сакратаром парткама, намеснікам начальніка, начальнікам таварна-сыравіннай вытворчасці Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». Займаў пасады намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама, старшыні Магілёўскага абласнога тэлерадыёаб’яднання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Працаваў намеснікам дырэктара завода сінтэтычнага валакна, начальнікам упраўлення па ідэалагічнай рабоце і рабоце з персаналам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі