Яўген Валер’евіч Ляшко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Ляшко)
Футбол
Яўген Ляшко
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Валер’евіч Ляшко
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1996(1996-06-24)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2022 Беларусь Нёман (Гродна) 85 (0)
2017   Беларусь Ліда 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2015—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018

Яўген Ляшко (нар. 24 чэрвеня 1996, Луцкаўляны, Гродзенскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2012 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Ляшко, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе і правёў увесь матч на пазіцыі правага абаронцы. У далейшым здолеў замацавацца на гэтай пазіцыі ў асноўнай камандзе.

У першай палове 2017 года страціў месца ў асноўнай камандзе і выступаў за дубль. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Ліда»[3]. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Нёман», з якім падпісаў новы кантракт на адзін год[4][5]. У сезоне 2018 гуляў пераважна за дубль гродзенцаў, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, пазней страціў месца, аднак працягваў быць у абойме асноўнай каманды, часам таксама прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[6].

У сярэдзіне 2020 года трывала з’яўляўся ў стартавым складзе гродзенцаў, але пасля страціў месца ў аснове, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся да дубля. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. Сезон 2021 пачынаў на лаўцы запасных, з мая пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе, з ліпеня стаў радзей выхадзіць на поле. У студзені 2022 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам[8].

У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму застаўся без кантракта, не трапіў у заяўку клуба на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, хоць працягваў трэніравацца з гродзенцамі.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы. 11 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Англіі.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Нёман Беларусь 3 0
2013 дубль Нёман Беларусь 8 0
2014 дубль Нёман Беларусь 25 0
2015 Д1 Нёман Беларусь 19 0
2016 Д1 Нёман Беларусь 15 0
2017 (1) дубль Нёман Беларусь 10 0
2017 (2) Д2 Ліда Беларусь 12 0
2018 Д1 Нёман Беларусь 5 0
2019 Д1 Нёман Беларусь 15 0
2020 Д1 Нёман Беларусь 13 0
2021 Д1 Нёман Беларусь 14 0
2022 Д1 Нёман Беларусь 4 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Evgeni Leshko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/17.html
  3. "Лида" подписала контракт с Рочевым и арендовала у "Немана" Лешко (руск.). football.by (9 жніўня 2017). Праверана 1 лютага 2024.
  4. "Неман" подписал контракт с Евгением Лешко (руск.). football.by (28 лістапада 2017). Праверана 1 лютага 2024.
  5. Шестеро игроков покинули "Лиду" (руск.). football.by (30 лістапада 2017). Праверана 1 лютага 2024.
  6. "Неман" продлил контракт с Лешко (руск.). football.by (17 снежня 2019). Праверана 1 лютага 2024.
  7. "Неман" продлил контракт с Лешко (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 1 лютага 2024.
  8. "Неман" продлил соглашение с Лешко (руск.). football.by (25 студзеня 2022). Праверана 1 лютага 2024.
  9. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 1 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]