Яўген Міхайлавіч Корань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Міхайлавіч Корань
Дата нараджэння 29 мая 1950(1950-05-29) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Яўген Міхайлавіч Корань (нар. 29 мая 1950, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1969 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1980 годзе вячэрняе аддзяленне архітэктурнага факультэта БПІ (выкладчыкі В. І. Зайцаў, В. І. Герашчанка, Трацэўскі, В. Волчак). У 1968—1971 гадах тэхнік-архітэктар у Ваенпраекце-92; у 1972 годзе архітэктар у інстытуце «Мінскпраект»; у 1972—1980 гадах старэйшы архітэктар, кіраўнік групы ў інстытуце ДПІ-12; у 1980—1989 гадах галоўны архітэктар будаўнічага аддзела інстытута «ЦНДІпрамзернепраект»; у 1989—1990 гадах галоўны архітэктар будаўнічага аддзела інстытута «Белдзіпрабуд»; у 1990—1991 гадах ГАП у «ТМ архітэктара Рондзеля В. Р.»; у 1992—1993 гадах ГАП у кампаніі «Сліка»; у 1993-1995 гадах кіраўнік «ТМ архітэктара Кораня У. М.»; у 1995—2000 гадах галоўны архітэктар інстытута «Беллегпрампраект»; у 2000—2009 гадах дырэктар «ТМ архітэктара Кораня У. М.».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1986 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак з гандлёвым цэнтрам па рэалізацыі лад матэрыялаў па вул. Бірузова ў Мінску (2004, пабудаваны ў 2008, пры ўдзеле А. Рудабельца); рэканструкцыя адміністрацыйнага корпуса па вул. Скрыганава, 6. Аўтар праекта (2003, пабудаваны ў 2006); адміністрацыйны корпус з паркінгам па вул. Скрыганава 6 (2004—2006, пабудаваны ў 2008—2009, пры ўдзеле Г. А. Баравіка); адміністрацыйна-гасцінічны комплекс па вул. Акадэмічнай, 17 у Гродне (2006, пры ўдзеле А. Свірскага); вытворчая база РУП «Белдзяржлес» па вул. Мантажнікаў (ЦЭЦ-4) (2007, пры ўдзеле архітэктараў Г. А. Баравіка і А. Свірскага).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Корень Евгений Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)