Я крочу па Маскве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Я крочу па МасквеM:
Жанр рамантычная камедыя[d] і кінакамедыя
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Масфільм
Працягласць 74 хв.
Краіна
Мова руская і англійская
Год 11 красавіка 1964[1]
IMDb ID 0057694

«Я крочу па Маскве» (руск.: «Я шага́ю по Москве́») — савецкі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Масфільм» рэжысёрам Георгіем Данеліяй паводле сцэнарыя Генадзя Шпалікава ў 1963—1964 гадах. Аснову кінаапавядання склалі падзеі, якія адбываліся на працягу аднаго дня з маладым метрабудаўцам Колькам і яго сябрамі — сібірскім мантажнікам Валодзем Ермаковым, прызыўніком і маладым Сашам, прадаўшчыцай аддзела грамкружэлак ГУМа Аленай. Фільм, які ўяўляе сабой ланцужок завершаных эпізодаў-навел, быў кінематаграфічным дэбютам для шэрагу выканаўцаў (Яўген Сцяблоў, Уладзімір Басаў, Ірына Мірашнічэнка); Мікіта Міхалкоў упершыню адыграў галоўную ролю ў кіно. Стужка, жанр якой вызначаны стваральнікамі як лірычная камедыя, знята аператарам Вадзімам Юсавым з выкарыстаннем даўгафокуснай оптыкі, якая дазволіла наблізіць фактуру выявы да эфекту сапраўднасці. У карціне гучыць песня Андрэя Пятрова на вершы Генадзя Шпалікава «А я іду, крочу па Маскве».

Водгукі і рэцэнзіі сучаснікаў Данеліі і Шпалікава былі неадназначнымі. У кіназнаўчых выданнях, нараўне з прызнаннем мяккага лірызму карціны і натуральнай гульні акцёраў, гучалі прэтэнзіі, звязаныя з «бесканфліктнасцю» дзеяння і адсутнасцю ў сюжэце складанай драматургіі. Фільм быў прадстаўлены на XVII Канскім кінафестывалі 1964 года, дзе Данелія быў удастоены спецыяльнай ганаровай згадкі журы ў ліку маладых кінематаграфістаў: «За індывідуальнасць і абяцанні, якія яны выказалі ў сваіх творах». Аператарская работа Вадзіма Юсава была адзначана ў гэтым жа годзе першымі прэміямі на Усесаюзным кінафестывалі і на Міжнародным тэхнічным конкурсе фільмаў у рамках VI кангрэса УНІАТЭК у Мілане.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0057694/ Праверана 8 красавіка 2016.
  3. а б в г д е http://www.ofdb.de/film/51452,Zwischenlandung-in-Moskau Праверана 8 красавіка 2016.