Масфільм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 55°43′18″ пн. ш. 37°31′43″ у. д. / 55.721667° пн. ш. 37.528611° у. д. (G) (O) (Я)

Кінаканцэрн «Масфільм»
Тып

Кінаканцэрн

Год заснавання

1924

Размяшчэнне

Масква, вул. Масфільмаўская, 1

Ключавыя фігуры

генеральны дырэктар
Карэн Шахназараў

Галіна

кінематограф

Прадукцыя

кінастужкі, рэкламы, відэакліпы і тэлесерыялы

Сайт

www.mosfilm.ru

Маскоўская ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі дзяржаўная кінастудыя «Масфільм» — адна з найбуйнейшых кінакампаній Расіі і Еўропы. Была створана на базе двух нацыяналізаваных кінафабрык А. А. Ханжонкава і І. Н. Ярмольева ў лістападзе 1923 года, калі на зноў створаным прадпрыемстве пачалася праца над фільмам рэжысёра Барыса Міхіна "На крылах ўгору", які выйшаў на экраны ў пачатку студзеня 1924 года. Менавіта гэтая дата афіцыйна з'яўляецца датай нараджэння студыі. Першапачаткова яна называлася «Маскінакамбінат». Сваю цяперашнюю назву атрымала ў 1935 годзе.

Эмблемай кінастудыі «Масфільм» з'яўляецца скульптура «Рабочы і калгасніца» Веры Мухінай. Скульптура ўпершыню з'явілася ў якасці экраннай маркі «Масфільма» у 1947 годзе ў фільме «Вясна» рэжысёра Рыгора Аляксандрава.

На «Масфільме» было знята больш за 1720 карцін, многія з якіх увайшлі ў залаты фонд сусветнага кінамастацтва, заваявалі шматлікія ўзнагароды на розных кінафестывалях. "Масфільм", які кіруе правамі на калекцыю фільмаў самастойна, зарабіў на продажы правоў у 2010 г. амаль 250 мільёнаў рублёў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Расійскія і савецкія кінакампаніі