64-я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
64-я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Мінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1115 партызан (30.06.1944)
Дыслакацыя Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

64-я партызанская брыгада імя В. П. Чкалавапартызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Слуцкага, Старадарожскага, Старобінскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (1115 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была арганізавана на базе атрадаў:

  • атрад М. М. Розава (пазней атрад імя М. М. Громава, арганізаваны ў верасні 1941 года);
  • атрад А. Я. Абабкава (пазней атрад «Жалязняк», арганізаваны ў ліпені 1942 года);
  • атрад А. І. Партына (пазней атрад імя Даватара, арганізаваны ў жніўні 1941 года).

Таксама ў склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Катоўскага;
  • атрад імя Лазо;
  • атрад імя 14 слуцкіх партызан.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • У. А. Варотнікаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны ў жніўні 1943 года перабілі каля 2,3 тысячы рэек. У лістападзе — снежні 1943 года падарвалі 9 эшалонаў, 78 аўтамашын, 9 мастоў, збілі 1 самалёт, удзельнічалі ў разгроме гарнізона ў вёсцы Макарычы Старадарожскага раёна, разбілі гарнізон у вёсцы Белічы Слуцкага раёна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе ў вёсцы Пярэспа Любанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]