Іпаліт Сільвестравіч Канановіч
Іпаліт Сільвестравіч Канановіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
Папярэднік | Фёдар Ляхаў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Малочка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 красавіка (4 мая) 1908 |
||||||
Смерць |
29 кастрычніка 1974 (66 гадоў) |
||||||
Партыя | УКП(б) (з 1931)[1] | ||||||
Адукацыя | Вышэйшая партыйна школа пры ЦК КПСС (завочна, 1953) | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Іпалі́т Сільве́стравіч Канано́віч (21 красавіка 1908, в. Кукавічы Мінскай губерні (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя — 29 кастрычніка 1974[1] — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1951—1961), ганаровы грамадзянін Слуцка. Член УКП(б)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1930 — 1935 гадах на службе ў РСЧА.
З 1935 года на савецкай і партыйнай рабоце.
З'яўляўся адным з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У 1943—1944 гадах — сакратар падпольнага Слуцкага райкама КПБ(б) Б, камісар партызанскай брыгады імя В. П. Чкалова.
Пасля вайны працаваў сакратаром Слуцкага райкама КП(б) Б. У 1948—1950 гадах працуе сакратаром Бабруйскага абкама партыі. З гэтай пасады быў рэкамендаваны ў 1951 годзе для працы старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.
З 1961 па 1963 гады быў намеснікам старшыні Камісіі дзяржаўнага кантролю Савета Міністраў Беларускай ССР. З 1963 года — сакратар Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў, а затым старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак.
Член ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР[2].
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
Ганаровы грамадзянін г. Слуцка. У Слуцке адна з вуліц носіць імя Іпаліта Канановіча[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кононович Ипполит Сильвестрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 279—280. — 737 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Кукавічах
- Памерлі 29 кастрычніка
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Ганаровыя грамадзяне Слуцка
- Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ
- Сакратары Бабруйскага абкама КПБ
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны