Ace of Base

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ace of Base
Жанр

поп
дэнс
еўрадэнс
рэгі-поп
еўрапоп

Гады

з 1990 па цяперашні час

Краіна

Flag of Sweden.svg Швецыя

Адкуль

Гётэбарг

Мова песень

англійская

Лэйбл

Sony BMG
EMI
Playground Music
Universal

Склад

Ёнас Бергрэн
Ульф Экберг
Клара Хагман
Юлія Уільямсан

Былыя
ўдзельнікі

Лін Бергрэн
Джэні Бергрэн

Сайт

www.aceofbase.com

Ace of Base (вымаўляецца «эйс ов бэйс») — шведскі поп-гурт, складаўся з Ёнаса Берггрена (аўтар тэкстаў песень і музыкі, гітара, сінтэзатар, вакал), Ульфа Экберга (аўтар тэкстаў песень і музыкі, сінтэзатар, вакал), Лін Берггрэн (аўтар тэкстаў песень і музыкі, вакал) і Джэні Берггрэн (аўтар тэкстаў песень і музыкі, вакал).

Альбом гурта «Happy Nation / The Sign» з'яўляецца самым прадаваным дэбютным альбомам у гісторыі. У ЗША пласцінка атрымала званне плацінавай дзевяць разоў. Гэта быў першы ў свеце дэбютны альбом, 3 песні з якога ("All That She Wants", "The Sign", "Don't Turn Around") дасягалі першага месца ў чартах Billboard Mainstream Top 40.

У 2007 годзе гурт пакінула адна з цэнтральных салістак Лін Берггрэн. У 2009 годзе калектыў пакінула салістка Джэні Берггрэн. Астатнія ўдзельнікі - Ёнас Берггрэн і Ульф Экберг ў 2010 годзе стварылі новы музычны праект, які атрымаў назву Ace.of.Base. Восенню 2010 года новым калектывам быў выпушчаны першы альбом «The Golden Ratio».

Шаблон:Ace of Base