Боцікі звычайныя
Боцікі звычайныя | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Aconitum septentrionale Koelle | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Боцікі звычайныя, Боцікі паўночныя[3], Боцікі высокія[4][5], Ваўкабойнік[6] (Aconitum septentrionale) — кветкавая травяністая расліна сямейства казяльцовых.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам і рабрыстым, апушаным сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце буйное, даўжынёй да 15 см і шырынёй 25 см, сэрцападобнае або ныркападобна-акруглае, 3-9-пальчаста-раздзельнае на шырокія, амаль рамбічныя буйна-зубчастыя долі, зверху амаль голае, знізу апушанае. Кветкі брудна- або шаравата-фіялетавыя, сабраны ў рыхлую, у ніжняй частцы галінастую, коласападобную гронку. Чашалісцікі афарбаваныя, пялёсткападобныя: верхні — высокі, канічна-цыліндрычны, шлемападобны. Пялёсткаў (нектарнікаў) — 2. Плод — сухая шматнасенная лістоўка.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Еўрасібірскі барэальна-таежны рэліктавы від. У Беларусі знаходзіцца ў асобным лакалітэце за паўднёва-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: цяністыя ярыстыя берагі рэк, сярод зараснікаў вольхі шэрай, на рыхлай глебе. Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі.
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]
Від Боцікі звычайныя ўваходзяць у род Боцікі (Aconitum) трыбы Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).
яшчэ чатыры падсямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 2 роды | |||||||||||||||
сямейства Казяльцовыя | трыба Delphinieae | від Боцікі звычайныя | ||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | падсямейства Ranunculoideae | род Боцікі |
||||||||||||||
яшчэ дзесяць сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ восем трыб (па Сістэме APG II) |
яшчэ ад 250 да 300 відаў | ||||||||||||||
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавітая расліна[7].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Боцікі высокія (Aconitum excelsum)
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5