Alisma praecox

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Alisma praecox
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alisma praecox


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
IPNI  77144480-1
TPL  ???

Alisma praecox — від раслін сямейства шальнікавыя (Alismataceae), магчыма эндэмік Беларусі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Наземная расліна, 7-25 (30) см вышынёй, з невялікім клубнепадобным патаўшчэннем сцябла. Лісце дасягае паловы кветканоснага сцябла, падоўжана-ланцэтнае, з доўга-завостранай або злёгку прытупленай верхавінай і паступова звужанае ў хвосцік. Ліставая пласцінка 2-4 см даўжынёй, 0.4-0.8 см шырынёй, хвосцік 2.5-3 (4) см даўжынёй. У астатнім від вельмі падобны на Alisma gramineum. Цвіце ў чэрвені-пачатку ліпеня[3].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма эндэмік Беларусі. Расце пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі ў пойме ракі Прыпяць. Засяляе берагі старых вадаёмаў, радзей сырыя месцы з пяшчаным аглееным грунтам[3].

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кармавая расліна, асабліва для птушак. Меданосная і дэкаратыўная расліна[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в Парфегов, В. И. (общ. ред.). Флора Беларуси: сосудистые растения. — Минск, 2013. — Т. 2. — С. 88. — ISBN 978-985-08-1597-2. (руск.) (бел.)