Aphananthe aspera

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Aphananthe aspera
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aphananthe aspera


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  63051
EOL  2872433
IPNI  850347-1
TPL  kew-2643339

Aphananthe aspera — дрэва, від кветкавых раслін роду Aphananthe.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Расце на схілах і стромкіх берагах на вышынях паміж 100 і 1600 метраў. Расце у правінцыях Аньхой, Фуцзянь, Гуандун, Гуансі, Гуйчжоу, Хубэй, Хунань, Цзянсу, Цзянсі, Шэньсі, Шаньдун, Шаньсі, Сычуань, Юньнань, Чжэцзян Кітая і Тайваня. Ён таксама сустракаецца ў Японіі, Карэі і В'етнаме[3].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна ў класічных кітайскіх садах. Aphananthe aspera — гэта крыніца валокнаў і драўніны, выкарыстоўваецца для вырабу паперы. Лісце, сабранае восенню, выкарыстоўваюць як дробную наждачную паперу для паліроўкі драўніны і аналагічных матэрыялаў.[4][5][6]. Са згаданых крыніц незразумела, што дае эфект наждачнай паперы: шурпатасць лісця ці ўтрыманне ў ім абразіўных фіталітаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. eflora, 2009
  4. Anon, Nature, August 7 1884, pp 337-338
  5. [1]
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2017. Праверана 20 чэрвеня 2017.