BioWare

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BioWare Corp.
Тып Прыватная кампанія
Заснаванне Эдмантан, Альберта (1995)
Заснавальнікі Ray Muzyka[d], Greg Zeschuk[d], Augustine Yip[d], Trent Oster[d] і Brent Oster[d]
Размяшчэнне Эдмантан, Альберта
Осцін, Тэхас
Манрэаль, Квебек
Ключавыя постаці Рэй Музіка, CEO
Грэг Зэшчук, віцэ-прэзідэнт па распрацоўцы
Кейсі Хадсан, дырэктар
Дэвід Гэйдэр, аўтар
Галіна Распрацоўка праграмнага забеспячэння
Прадукцыя Infinity Engine
Aurora Engine
Odyssey Engine
Shattered Steel
Серыя Baldur's Gate
Dragon Age (серыя)
Mass Effect
Neverwinter Nights series
Star Wars: KotOR
Jade Empire
(Гл. поўны спіс у артыкуле.)
Абарот Прыватны (у 2003 $17.482 мільёнаў CAD)
Колькасць супрацоўнікаў ~800 (2010)
Матчына кампанія Electronic Arts
Сайт www.bioware.com

BioWare Corp. — канадскі распрацоўшчык праграмнага забеспячэння. Кампанія была заснавана ў лютым 1995 года трыма медыкамі — Рэям Музікай, Грэгам Зэшчукам і Аўгусцінам Іпам. Яна размешчана ў горадзе Эдмантан, у Канадзе. BioWare спецыялізуецца на вытворчасці відэа- і камп’ютарных гульняў. Найбольшую вядомасць ёй прынеслі CRPG-бэстсэлеры, Baldur’s Gate і Neverwinter Nights. З 2003 года кампанія пачала выпускаць гульні ў жанры CRPG і для гульнявых прыставак. У прыватнасці, Star Wars: Knights of the Old Republic, выйшла як на PC, так і на Xbox. Jade Empire, доўгі час была Xbox-эксклюзівам, пазней была партавана на PC.

Музіка і Зэшчук на гэты момант узначальваюць BioWare. Музіка займае пасаду генеральнага дырэктара кампаніі, а Зэшчук — прэзідэнта кампаніі. Аўгусцін Іп пакінуў кампанію ў 1997 годзе і вярнуўся да медыцынскай практыкі.

У лістападзе 2005 было абвешчана, што BioWare і Pandemic Studios аб’яднаюцца, а фонд прыватных інвестыцый Elevation Partners укладзе сродкі ў гэта партнёрства. Тым не менш, абедзве кампаніі захавалі ўсе свае брэнды і найменні.

13 сакавіка 2006 года, BioWare абвясціла пра адкрыццё новай студыі ў Осціне, штат Тэхас. Яе ўзначалілі ветэраны гульнявой індустрыі Гордан Уолтан і Рычард Вогел[1].

Увосень 2006 года BioWare абвясцілі пра распрацоўку гульні для Nintendo DS[2], ёй стала Sonic Chronicles: The Dark Brotherhood, выпушчаная праз два гады .

11 кастрычніка 2007 года Electronic Arts заявіла пра набыццё кампаніі VG Holding Corp., кіравальнай BioWare і Pandemic. Увогуле EA заплаціла 860 млн долараў.

Гульні[правіць | правіць зыходнік]

Гульні іншых распрацоўшчыкаў, якія выкарыстоўваюць рухавічкі BioWare[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]