Асака валасістаплодная
Асака валасістаплодная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Carex lasiocarpa Ehrh., 1784 | |||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||
|
Асака валасістаплодная[3] (Carex lasiocarpa) — від травяністых раслін сямейства асаковых.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шэра-зялёная расліна вышынёй 70—140 см, утварае рыхлыя дзернавіны. Сцяблы няяснатрохгранныя, каля асновы з чырвона-бурымі, глянцаватымі расшчэпленымі похвамі. Лісце доўгае, вузкае, жалабатае. Колас з 3—5 каласкоў і прыкветнага шчацінкападобнага ліста. Верхнія каласкі тычынкавыя, вузкія, ніжнія — песцікавыя, цыліндрычныя, сядзячыя. Лускавінкі каласкоў цёмна-бурыя, шырокаланцэтныя. Рыльцаў 3. Мяшочкі яйцападобныя, з густым буравата-шэрым апушэннем, з жылкамі.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Расце на пераходных сфагнавых, радзей на нізінных асакова-гіпнавых балотах; дамінант раслінных згуртаванняў. На Беларусі трапляецца часта. Цвіце ў маі-чэрвені.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Вядома як валакністая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 32. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Іванкіна В. М. Асака // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.