Асаковыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Асаковыя
Carex spp Sturm41.jpg
Асака прысадзістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyperaceae Juss., nom. cons., 1789

Сінонімы
Тыпавы род
Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   39357
NCBI   4609
EOL   8211
GRIN   f:331

Асаковыя (Cyperaceae) — сямейства аднадольных раслін з парадку асакакветных.

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травяністыя расліны, вельмі рэдкія (у тропіках) дрэвападобныя формы. Сцябло трохграннае або круглаватае. Лісце лінейнае, плоскае ці згорнутае, утварае замкнёную вакол сцябла похву. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, адзінкавыя ці ў каласках, сабраных у рознага тыпу суквецці. Плод — арэшкападобны, трохгранны ці пляскаты.

Адрозніваецца каля 90 родаў, больш за 3,5 тыс. відаў. Касмапаліты, пашыраны пераважна ва ўмераным і халодным паясах Паўночнага паўшар'я. На Беларусі найбольш вядомыя асака, балотніца, чарот азёрны.

Асаковыя — асноўныя ўтваральнікі торфу. Сярод іх ёсць кармавыя, харчовыя, лекавыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скуратовіч А. Асаковыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).