Cimicidae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cimicidae

Пасцельны клоп (Cimex lectularius)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cimicidae Costa, 1852

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  107052
NCBI  30078
EOL  568
FW  213481

Cimicidae — невялікае сямейства паўцвердакрылых з падатраду клапоў, якое ўключае ў сябе каля ста відаў. Члены сямейства сілкуюцца выключна крывёю чалавека і іншых цеплакроўных жывёл і з’яўляюцца касмапалітамі. Пасцельныя блашчыцы не з’яўляюцца строга начнымі насякомымі, аднак больш актыўныя ноччу, калі могуць непрыкметна карміцца на гаспадары. Дзень насякомыя праводзяць у зацішных месцах, напрыклад, у шчылінах мэблі, за карцінамі, шпалерамі, у свідравінах электраправодкі і гэтак далей, а ўначы выходзяць на паляванне. Самы вядомы член сямейства — пасцельны клоп (Cimex lectularius).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Клапы маленькіх памераў, чые памеры не перавышаюць 9 мм. Цела клапоў плоскае, авальнае, афарбоўка вар’іруецца ад жаўтлява-белага да цёмна-бурага. Таксама маюць вельмі кароткія не функцыянальныя крылы[1].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаныя па ўсім свеце. У Паўночнай Амерыцы распаўсюджаныя 15 відаў з 8 родаў, з якіх 7 відаў распаўсюджаныя ў Канадзе.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Клапы — паразіты; німфы і імага харчуюцца крывёй цеплакроўных жывёл, у асноўным млекакормячых і птушак.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. BugGuide Family Cimicidae — Bed Bugs