Civettictis civetta

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Civettictis civetta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Civettictis civetta
(Schreber, 1776)

Сінонімы
Viverra civetta
Арэал
выява
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621988
NCBI  94186
EOL  328092
FW  231967

Civettictis civetta — млекакормячае з сямейства Viverridae атрада драпежных. Адзіны від у родзе Civettictis, раней яго адносілі да роду цывет Viverra.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Па форме цела гэта цывета падобная на котку. У яе шырокая галава з завостранай пысай, кароткімі, вострымі вушамі, трохі коса прарэзанымі вачыма і зрэнкамі круглай формы. Цела доўгае і тоўстае. Хвост сярэдняй даўжыні, і даўжыня яго роўная прыблізна палове даўжыні цела. Ногі сярэдняй даўжыні. Мех у яе грубы і даволі рэдкі. Грыва цягнецца па сярэдзіне цела і заканчваецца ля хваста. Асноўны колер поўсці — попельна-жаўтлява-шэры, на ім часта выступаюць цёмна-бурыя плямы. У розных асобін яны размешчаны на розных месцах. На хвасце размешчаны найбольш густы мех. На хвасце ў яе ёсць каля 5 чорных кольцаў, а заканчваецца ён цёмна-бурым кончыкам. Звычайна даўжыня цела не перавышае 65 см. Даўжыня хваста каля 30 см. Вышыня ў карку 25-30 см.

У няволі гэтых цывет трымаюць толькі ў клетках, кормяць мясам і асабліва птушкамі. Калі цывета злоўленая маладой, яна хутка становіцца ручной.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, за выключэннем паўднёвай Афрыкі і Самалійскага паўвострава.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць 6 падвідаў Civettictis civetta[1]:

  • C. c. civetta
  • C. c. australis
  • C. c. congica
  • C. c. pauli
  • C. c. schwarzi
  • C. c. volkmanni

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Занесеная ў Дадатак III CITES ў Батсване[1].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Civettictis civetta Архівавана 4 чэрвеня 2010. у кнізе Wilson D. E. & Reeder D. M. (editors). 2005.