Пальчатакарэннік майскі[3] (Dactylorhiza majalis) — від шматгадовых травяністых раслін роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-60 см, з двума пальчатаасобнымі клубнямі. Лісце шырокае, яйцападобна-ланцэтнай формы, як правіла з цёмнымі плямамі. Кветкі лілова-пурпуровага або цёмна-фіялетавага колеру, сабраныя ў колас. Плод — сухая каробачка. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня.
↑Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
↑ абЯтрышники // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 98-99. — 592 с. — 120 000 экз.