Dell

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Dell, Inc.
Тып

Публічная кампанія

Лістынг на біржы

NASDAQ: DELL

Дэвіз кампаніі

The Power To Do More

Год заснавання

1984

Заснавальнікі

Майкл Дэл

Размяшчэнне

Flag of the United States.svg ЗША: Раунд Рок, Тэхас

Ключавыя фігуры

Майкл Дэл

Галіна

Вытворчасць камп'ютарнай тэхнікі

Прадукцыя

Персанальныя і планшэтныя камп'ютары, ноўтбукі, сеткавае абсталяванне

Абарот

$61,5 млрд (2011 год)

Чысты прыбытак

$2,6 млрд (2011 год)

Колькасць супрацоўнікаў

100 тыс.

Сайт

www.dell.ru (руск.) 

Dell — амерыканская карпарацыя, адна з найбуйнейшых кампаній у вобласці вытворчасці камп'ютараў. Штаб-кватэра знаходзіцца ў горадзе Раўнд-Рок (Тэхас, ЗША).

Заснавальнік, старшыня савету дырэктароў і галоўны кіруючы кампаніі — Майкл Дэл.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Майкл Дэл — заснавальнік кампаніі

Заснована Майклам Дэлам у 1984 годзе ў горадзе Осцін (Тэхас) як PC Limited, з 1988 — Dell Computer, пасля 2003 — Dell, Inc.

У 1987 годзе выйшла на рынак Еўропы, у 1994 — на рынак Азіяцка-Тыхаакіянскага рэгіёна. У 2005 годзе Fortune назваў Dell «кампаніяй, якая вызывае найбольшае захапленне ў ЗША».

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Dell распрацоўвае, вытварае, прадае і абслугоўвае шырокі набор мадэлей персанальных камп'ютараў, ноўтбукаў, сервераў, прыстасаванняў захавання даных, сеткавага абсталявання і іншага апаратнага забеспячэння.

51% даходу кампаніі ў 2008 годзе атрымана на амерыканскім рынку.

Стратэгія[правіць | правіць зыходнік]

«Мая кампанія — гэта відавочны доказ таго, што можна ўбачыць і здабыць прыбытак з такіх магчымасцей, якія вашыя канкурэнты проста адмаўляюцца бачыць, улічваючы іх неажыццявімымі. Каб думаць не так, як усе, зусім не абавязкова быць гэніем, празорцам ці нават дыпламаваным спецыялістам. Усё, што патрабуецца, гэта мара, а яшчэ жорсткая структура, якая будзе служыць рукамі для ажыццяўлення гэтай мары»

Майкл Дэл

Пачатковы капітал бізнесу Майкла Дэла склаў $1000.

Асноўная бізнес-стратэгія кампаніі — у «асаблівай мадэлі непасрэдных продажаў». Тавар рэалізуецца непасрэдна пакупніку, мінуя пасрэднікаў. На пачатковым этапе прадукцыя прасоўваецца з выкарыстаннем каталогаў і ўсялякіх спосабаў рэкламы, заказы прымаюцца па телефоне. Упершыню ў галіне ўведзена ідэя продажу праз Інтэрнэт.

Пры арганізацыі бізнесу Дэл прытрымліваецца трох прынцыпаў:

  1. «Ніколі не прадавай праз пасрэднікаў»
  2. «Забудзь на складскія запасы»
  3. «Кліенту — максімум павагі»