DirectX

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Microsoft DirectX
Microsoft-DirectX-Logo-wordmark.svg
Тып

Асяроддзе для дадаткаў

Распрацоўшчык

Microsoft

Аперацыйная сістэма

Microsoft Windows

Апошняя версія

11 (22 ліпеня 2009)

Ліцэнзія

Microsoft EULA

Сайт

DirectX

DirectX (ад англ.: direct — прамы, непасрэдны) — гэта набор API, распрацаваных для рашэння задач, звязаных з праграмаваннем пад Microsoft Windows. Найбольш шырока выкарыстоўваецца пры напісанні камп'ютарных гульняў. Пакет сродкаў распрацоўкі DirectX пад Microsoft Windows бясплатна даступны на сайце Microsoft. Часцяком абноўленыя версіі DirectX пастаўляюцца разам з гульнявымі дадаткамі.

DirectX API[правіць | правіць зыходнік]

Практычна ўсе часткі DirectX API уяўляюць сабой наборы COM-сумяшчальных аб'ектаў.

У цэлым, DirectX падраздзяляецца на:

  • DirectX Graphics, набор інтэрфейсаў, якія раней (да версіі 8.0) дзяліліся на:
    • DirectDraw : інтэрфейс вываду растравай графікі. (Яго распрацоўка даўно спынена)
    • Direct3D (D3D): інтэрфейс вываду трохмерных прымітываў.
  • DirectInput: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для апрацоўкі даных, якія паступаюць з клавіятуры, мышы, джойсціка і інш. гульнявых кантролераў.
  • DirectPlay: інтэрфейс сеткавай камунікацыі гульняў.
  • DirectSound: інтэрфейс нізкаўзроўневай працы з гукам (фармату Wave)
  • DirectMusic: інтэрфейс прайгравання музыкі ў фарматах Microsoft.
  • DirectShow: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для ўводу/вываду аўдыё і/ці відэа даных.
    • DirectX Instruments — тэхналогія, якая дазваляе на аснове мультымедыйнага API DirectX ствараць і выкарыстоўваць праграмныя сінтэзатары. У адрозненне ад DX-убудоў, такія праграмы могуць цалкам кіравацца па MIDI і служаць галоўным чынам не для апрацоўкі, а для сінтэзу гуку. Тэхналогія DXi была папулярная ў 2001—2004 гг., асабліва ў праграмных прадуктах Cakewalk, але з часам прайграла «вайну фарматаў» тэхналогіі VST ад Steinberg.
  • DirectSetup: частка, адказная за ўстаноўку DirectX.
  • DirectX Media Objects: рэалізуе функцыянальную падтрымку струменевых аб'ектаў (напрыклад, кадыроўшчыкі/дэкадыроўшчыкі)
  • Direct2D : інтэрфейс вываду двухмернай графікі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Windows API Шаблон:Кампаненты Microsoft Windows