Edithcolea grandis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Edithcolea grandis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Edithcolea grandis N.E.Br., 1895


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  893833
NCBI  197264
EOL  5337437
IPNI  97342-1
TPL  kew-2784531

Edithcolea grandis — від сукулентных раслін родам з Афрыкі, адзіны від манатыпнага роду Edithcolea сямейства кутровыя (Apocynaceae). Расліна названа ў гонар Эдыт Коўл (1859—1940), брытанскага батаніка[3].

Упершыню расліна была апісана ў 1895 годзе Нікаласам Эдвардам Браўнам[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Парасткі з шыпамі і кветкамі
Выгляд у цэнтры кветкі

Edithcolea grandis — шматгадовая сукулентная расліна з ляжачымі, прыўзнятымі, моцна разгалінаванымі парасткамі. У вышыню яны дасягаюць каля 10 см і дыяметрам 1 на 1.5 см. Яны круглявыя ў папярочным перасеку з чатырма-пяццю рэбрамі. Рэбры часам шрубападобныя. Паверхня голая, карычнева-аліўкавая, з канічнымі бародаўкамі з жорсткімі і вострымі шыпамі.

Расліна звычайна нясе адну кветку, якая расце на сцябле на верхніх частках парасткаў. Кветка плоская, абодваполая і ў дыяметры мае ад 8 да 12.5 см.

Плады — струкі. Авальная, светла-карычневая, каля 6 шт насенін памерам каля 4 мм нясуць пучок пуху дыяметрам ад 25 да 30 мм.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Edithcolea grandis сустракаецца ў Эфіопіі, Самалі, Кеніі, Угандзе, Танзаніі і на востраве Сакотра.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Lotte Burkhardt: Verzeichnis eponymischer Pflanzennamen. Erweiterte Edition. Botanic Garden and Botanical Museum Berlin, Freie Universität Berlin Berlin 2018.
  4. Bulletin of Miscellaneous Information, Royal Gardens, Kew. Kew, 1895, S. 220. online