Grizzly APC

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Grizzly APC
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Krauss-Maffei[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2011
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Grizzly GFF4 — нямецкі шматмэтавы бронеаўтамабіль, распрацаваны фірмай Krauss-Maffei Wegmann. Прызначаны для выкарыстання ў мотапяхотных падраздзяленнях сухапутных войск.

Заснаваны на грузавым шасі IVECO Trakker (6х6). Баявая маса — 25 т. Забяспечаны супрацьміннай абаронай. На даху магчымая ўстаноўка ўзбраення калібра да 50-мм з дыстанцыйным кіраваннем або 7,62-мм кулямётам, 40-мм аўтаматычным гранатамётам (Heckler & Koch GMG). Унутры маюцца сістэмы пажаратушэння, кандыцыянавання, вентыляцыі і фільтрацыі паветра. Аўтаномная крыніца энергіі і сістэмы жыццезабеспячэння дазваляюць знаходзіцца ў машыне на працягу некалькіх дзён. Яна камплектуецца рухавіком магутнасцю 440 к.с., механічнай ці аўтаматычнай трансмісіяй, аўтаматычнай сістэмай рэгулявання ціску ў шынах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]