Наватар (бронеаўтамабіль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наватар
Афіцыйны сайт ukrarmor.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Наватар» (укр.: «Новатор») — украінская колавая бронемашына.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўшчыкам бронемашыны з’яўляецца зарэгістраваная ў Кіеве прыватная кампанія «Українська бронетехніка»[1].

Упершыню прэзентавана 15 снежня 2017 года[2].

15 лістапада 2018 году браневікі перадалі ў войскі[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Бронемашына пабудавана на шасі амерыканскага паўнапрываднага пікапа Ford F550 і мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, браняванай кабінай у сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчаны грузавы адсек[4].

Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў і забяспечвае ўзровень абароны ПЗСА-4 па дзяржаўнаму стандарту Украіны[4] (ад стрэлу з 7,62 мм снайперскай вінтоўкі СВД з дыстанцыі 10 метраў), а таксама ад выбуху двух ручных гранат РГД-5 пад колам або дном[1].

У кожнай з чатырох дзвярэй зроблена амбразура для вядзення агню са стралковай зброі, у даху кабіны маецца люк[4].

Рухавік Ford OHV Power Stroke 6,7-літровы V-вобразны 8-цыліндравы турбадызельны, каробка перадач — аўтаматычная 6-ступеністая[1][5].

Бронемашына абсталявана сістэмай аўтаматычнага пажаратушэння[4], кандыцыянерам, абагравальнікам Webasto, мае грузападымальнасць 2000 кг і можа перавозіць пяць чалавек і 1845 кг грузу, а радыус яе развароту складае 8 метраў[1].

На дах кабіны браневіка можа быць пры неабходнасці ўсталяваны 12,7 мм кулямёт НСВ «Уцёс» або яго аналаг КТ-12,7 украінскай вытворчасці[4].

На пярэднім бамперы размешчана лябёдка з цягавым высілкам 8000 кг і 25-метровым сінтэтычным тросам[1].

Бронемашына можа быць дадаткова абсталявана відэакамерай задняга выгляду і прыборам спадарожнікавай навігацыі. У грузавым адсеку пры неабходнасці могуць быць устаноўлены сядзенні для размяшчэння дэсанту[4].

Аператары[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Ukrainian Armor // журнал "Defense Express", № 9, жовтень 2018. стор.34-35
  2. В Украине разработали еще один бронеавтомобиль «Варта-Новатор» Архівавана 2 студзеня 2018. // «AUTO-Consulting.UA» от 27 декабря 2017
  3. «Укроборонпром» та приватні зброярі передали українському війську понад 65 одиниць озброєння та військової техніки Архівавана 16 лістапада 2018. // официальный сайт ГК «Укроборонпром» от 15 ноября 2018
  4. а б в г д е Сергій Воронков. Збройні Сили можуть підсилити бронеавтомобілем «Новатор» // газета "Народна армія" від 20 липня 2018
  5. General specifications. Ukrainian Armor. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 4 лістапада 2020.
  6. The Military Balance 2023: The International Institute for Strategic Studies. — 2023. — С. 202. — ISBN 9781032508955. Архівавана 1 сакавіка 2023 года.
  7. «Варта-Новатор» — новый украинский бронеавтомобиль Нацгвардии. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 18 сакавіка 2021.